БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі распавялі, ці пацяплее да канца тыдня

13.03.2019 / 14:20

Nashaniva.com

Напэўна не.

Роўна шэсць гадоў таму, 15 сакавіка 2013 года, у Беларусь прыйшоў «Хаўер», фота Tut.by

У чацвер на большай частцы тэрыторыі пройдуць мокры снег і дождж. Ноччу -3.. + 2°С, днём +3.. + 9°С.

У пятніцу, 15 сакавіка, кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Вецер паўднёвы ўмераны, днём месцамі моцны парывісты. Ноччу -3.. + 3°С, максімальная днём +4.. + 10°С.

16 сакавіка, у суботу, у многіх раёнах чакаюцца ападкі, у асноўным дождж. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні ўмераны. Ноччу -1.. + 5°С, максімальная днём +4.. + 9°С, па поўдні да + 11°, паведамляе pogoda.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула