БЕЛ Ł РУС

Праз цэнтр Магілёва пройдзе хрэсны ход супраць «садомскай ідэалогіі»

13.03.2019 / 20:00

Nashaniva.com

16 сакавіка праз цэнтр Магілёва пройдзе абвешчаны Магілёўскай епархіяй хрэсны ход у абарону традыцыйных каштоўнасцей.

Пра шэсце паведамляе газета «Вечерний Могилев».

«Праблемы стварэння і захавання сям'і ў сучасным свеце з'яўляюцца вельмі сур'ёзнымі ў сілу разбурэння традыцыйных каштоўнасцяў, зневажання духоўнасці і маральнасці.

Такім чынам носьбітамі, прыхільнікамі і заступнікамі садомскай ідэалогіі наносіцца непапраўны ўрон існаванню нашага беларускага грамадства, руйнуецца асноўны сацыяльны капітал. Захаваем сям'ю — захаваем дзяржаву і родную Беларусь!» — піша «Вечерний Могилев».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула