БЕЛ Ł РУС

Самыя масавыя за пяць гадоў ператрусы ў Крыме: ФСБ затрымала 24 крымскіх татараў

27.03.2019 / 21:10

Nashaniva.com

Пасля масавых ператрусаў у дамах крымскіх татараў у анексаваным Крыме ФСБ затрымала 24 чалавекі.

Пра гэта паведаміла ўкраінскі амбудсмен Людміла Дзянісава. У сваім Facebook яна таксама апублікавала імёны затрыманых.

27 сакавіка расійскія сілавікі прыйшлі з ператрусамі да 25 сем'яў крымскіх татараў на анексаваным Расіяй паўвостраве.

Па словах актывістаў, за пяць гадоў акупацыі Крыма гэта самы масавы прэцэдэнт парушэння праў чалавека з боку Расіі.

Кіраўнік Меджліса крымскататарскага народа Рэфат Чубараў назваў ператрусы пачаткам новай, яшчэ больш жорсткай хвалі рэпрэсій і ганенняў на крымскіх татараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула