БЕЛ Ł РУС

Польшча пачала выкарыстоўваць нафту са стратэгічных рэзерваў з-за спынення расійскіх паставак 

2.05.2019 / 13:45

Nashaniva.com

Міністэрства энергетыкі Польшчы прыняло рашэнне выкарыстаць 800 тыс. тон нафты з стратэгічных запасаў, каб кампенсаваць пастаўкі расійскай нафты, транзіт якой Варшава прыпыніла з-за зніжэння якасці нафты ў трубаправодзе «Дружба», што ідзе праз Беларусь, перадае Reuters са спасылкай на паведамленне афіцыйнага прадстаўніка міністэрства.

Польшча прыпыніла транзіт расійскай нафты па трубаправодзе «Дружба» на мінулым тыдні, пра гэта паведамілі 25 красавіка. Варшава апавясціла беларускі бок аб тым, што нафтаперапрацоўчыя заводы ў Польшчы і Германіі не могуць прымаць нафту з такімі паказчыкамі, з якімі яна паступала ў пункт прыёмкі паставак «Адамова». Пасля гэтага беларускае «Гомельтранснафта Дружба» паведаміла расійскі бок аб прыпыненні транзіту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула