БЕЛ Ł РУС

Ніякіх асацыяцый?

15.01.2009 / 14:46

Nashaniva.com

Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ір назваў пераемнікам свайго трэцяга сына.

Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ір назваў пераемнікам свайго трэцяга сына Кім Чэн Ына і накіраваў указ пра яго вылучэнне ў кіраўніцтва кіроўнай Працоўнай Партыі.

Кім Чэн Іру зараз 67 гадоў і ён, на думку замежных СМІ, моцна хворы, у жніўні перанёс інсульт.

Кім Чэн Ыну 25 гадоў, ён народжаны ад трэцяй жонкі лідэра КНДР - яна памерла ў 2004 г.

Гэта не першы выпадак перадачы ўлады ў камуністычнай Карэі ў спадчыну. У 1974 г. Кім Ір Сэн назваў менавіта свайго сына Кім Чэн Іра пераемнікам. Апошні ўзначаліў краіну пасля смерці бацькі ў 1994 г.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула