БЕЛ Ł РУС

29 прабітых колаў у Мілінкевіча

15.01.2009 / 17:49

Зміцер Панкавец

«Гэта толькі тыя здарэнні, калі даводзілася мяняць шыны, а колькі яшчэ было выпадкаў, калі атрымлівалася папярэдзіць праколы»

За 2008 год лідэру Руху за Свабоду Аляксандру Мілінкевічу аж дваццаць дзевяць разоў прабівалі колы ў машынах.

«Гэта толькі тыя здарэнні, калі даводзілася мяняць шыны, а колькі яшчэ было выпадкаў, калі атрымлівалася папярэдзіць праколы»
, — кажа намеснік Мілінкевіча Юрась Губарэвіч.

Большасць падобных інцыдэнтаў адбываліся падчас паездак палітыка па рэгіёнах.

Найбольш цікавы выпадак адбыўся ў Слоніме, калі ў машыне прабілі тры колы проста ў міліцэйскім дворыку.
Аднойчы ў Берштах, на малой радзіме Мілінкевіча, зламыснікі так стараліся, што прабілі кола нават у суседскай машыне.
Яшчэ двойчы летась аўтамабіль экс‑кандыдата на пасаду прэзідэнта залівалі фарбай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула