БЕЛ Ł РУС

Французская апазіцыя паставіла ўльтыматум Макрону

11.05.2019 / 7:11

Nashaniva.com

LP / Olivier Corsan

Кіраўнік ультраправай апазіцыйнай партыі «Нацыянальнае аб'яднанне» (былы «Нацыянальны фронт») Марын Лё Пен паставіла ўльтыматум прэзідэнту Францыі Эмануэлю Макрону. Пра гэта паведамляе Le Parisien.

Паводле яе слоў, выбары ў Еўрапарламент ператварыліся для краіны ў рэферэндум даверу французскаму лідару, таму ў выпадку пройгрышу Макрон павінен будзе пакінуць сваю пасаду.

Лё Пен абвінаваціла кіраўніка дзяржавы ў тым, што ён «пакідае ўбаку мільёны французаў, да якіх больш не звяртаецца, якіх не прымае ў разлік і з якімі нават - што горш за ўсё - змагаецца».

Лідар «Нацыянальнага аб'яднання» дадала, што Макрон - першы французскі прэзідэнт, які выкарыстоўвае свой імідж для прасоўвання праграмы палітычнай партыі напярэдадні выбараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула