БЕЛ Ł РУС

«Кепска паглядзеў на дзядзю»: у Барысаве п'яны мужчына напаў на 8-гадовага хлопчыка

17.05.2019 / 14:32

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 13 мая на вуліцы Гагарына. Аператыўнік, які ехаў на месца здарэння, звярнуў увагу на жанчыну, якая прасіла аб дапамозе. Аказалася, незнаёмы ўдарыў па твары яе 8-гадовага сына і збег, паведамілі БелТА ў міліцыі.

Відавочцы паказалі, куды пабег зламыснік. Праваахоўнік дагнаў яго. Затым 39-гадовы жыхар Барысаўскага раёна растлумачыў, што быў п'яны і ўдарыў дзіцяці за недабразычлівы погляд у свой бок.

Падазраванага змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула