Пуцін назваў галоўную расійскую зброю XXI стагоддзя
Лазерная зброя будзе вызначаць баявы патэнцыял расійскай арміі на ўсё XXI стагоддзе, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на нарадзе па ваеннай тэматыцы.
«Своечасовая рэалізацыя праектаў па распрацоўцы лазернай зброі вельмі важная», — заўважыў кіраўнік дзяржавы.
Пуцін таксама прапанаваў разгледзець магчымасць правядзення практычных выпрабаванняў лазернага комплексу «Перасвет» і гіпергукавага авіяцыйнага ракетнага комплексу «Кінжал».