БЕЛ Ł РУС

У студэнцкім інтэрнаце ў Горадні ўвялі каранцін праз адзёр

17.05.2019 / 20:53

Чытачы Hrodna.life паведамляюць пра каранцін у студэнцкім інтэрнаце на БЛК, 3. Там зафіксавалі ўспышку адру. Гэтую інфармацыю пацвердзілі супрацоўнікі інтэрната.

Каб спыніць эпідэмію, у інтэрнаце вырашылі ўвесці каранцін —- забаранілі наведванні.

15 мая ў горадзе была зафіксавана ўспышка адру. Па словах галоўнага санітарнага лекара Гродна і Гродзенскага раёна Яніны Шарэнды, выяўлена ўжо пяць выпадкаў захворвання. У асноўным крыніцамі віруса становяцца людзі, якія прыязджаюць з-за мяжы. Перад сезонам адпачынкаў адмыслоўцы раяць зрабіць прышчэпкі тым, хто збіраецца за мяжу. Паводле апошніх назіранняў, часцей на адзёр хварэюць дарослыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула