БЕЛ Ł РУС

Жыхары Абхазіі абвясцілі бестэрміновы пратэст і перакрылі дарогі

21.05.2019 / 9:59

Nashaniva.com

Каўказскі вузел

Жыхары Абхазіі абвясцілі бестэрміновую акцыю пратэсту з-за адмовы ўладаў перанесці выбары прэзідэнта на восень. Пра гэта паведамляе выданне «Каўказскі вузел».

Мітынгоўцы патрабуюць пасунуць дату выбараў, бо асноўны кандыдат на пасаду прэзідэнта ад апазіцыі Аслан Бжанія быў шпіталізаваны ў Маскве ў цяжкім стане. Яго родныя і калегі лічаць, што Бжанію маглі атруціць.

Пратэсты працягваюцца з панядзелка. Жыхары абвясцілі бестэрміновую акцыю і заклікалі цяперашняга прэзідэнта Рауля Хаджымбу выйсці да народа, а затым запатрабавалі яго адстаўкі.

Старшыня гарадскога аддзялення партыі «Амцахара» Мізана Зухба заявіў, што ў краіне аб'яўляецца агульнаграмадзянская акцыя непадпарадкавання і надзвычайнае становішча. Работнікі гарадскога транспарту далучаюцца да страйку, таксама будуць перакрытыя масты і дарогі, якія вядуць у сталіцу Сухум.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула