БЕЛ Ł РУС

З 25 мая кіроўцаў абавяжуць ездзіць з уключанымі фарамі

21.05.2019 / 10:34

Nashaniva.com

З 25 мая па 5 чэрвеня Дзяржаўтаінспекцыя правядзе акцыю «Увага-дзеці!».

У гэты перыяд усе кіроўцы будуць абавязаны ездзіць днём з уключаным блізкім святлом фар. Парушальнікам пагражае папярэджанне або штраф да дзвюх базавых велічынь (адна базавая велічыня - 25,5 рубля).

У Дзяржаўтаінспекцыі адзначылі, што падчас летніх канікул кіроўцам варта быць асабліва пільнымі. Уключанае святло фар паспрыяе зніжэнню дзіцячага траўматызму на дарогах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула