БЕЛ Ł РУС

У Брэсце ў 44-гадовага рыбака здарыўся прыступ эпілепсіі: ён зваліўся ў ваду і патануў

27.05.2019 / 11:32

Nashaniva.com

Увечары 26 мая ў абводным канале ракі Мухавец, паблізу Брэсцкай крэпасці, выявілі цела мужчыны, паведамілі Tut.by ў МНС.

Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас рыбалкі ў 44-гадовага мужчыны здарыўся прыступ эпілепсіі. Ён зваліўся ў ваду і не змог самастойна выбрацца на бераг. Медыкі, якія прыбылі на месца, спрабавалі рэанімаваць мужчыну, але выратаваць яго не ўдалося. Зараз у акалічнасцях здарэння разбіраюцца следчыя, праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула