На трасе Брэст — Мінск затрымалі нецвярозага кіроўцу маршруткі
Здарэнне адбылося апоўдні 26 мая: у ДАІ паступіў сігнал, што з Мінска выехала маршрутка, кіроўца якой, як мяркуецца, п'яны, паведамляе брэсцкая міліцыя.
У 12:30 работнікамі ДАІ маршрутка Мінск — Пінск была затрыманая. За рулём быў 46-гадовы жыхар Пінскага раёна. Яму было прапанавана прайсці медыцынскі агляд, вынікі якога паказалі 1,6 праміле алкаголю.
У маршрутным таксі на момант спынення знаходзілася два пасажыры.