Сіноптыкі распавялі, якія сюрпрызы рыхтуе надвор'е ў апошнія дні вясны
Фота Сяргея Гудзіліна
У аўторак ноччу месцамі, раніцай і днём пераважна па заходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Ноччу +11…+17°С, днём +20…+26°С, па паўднёвым усходзе +27…+28°С, паведамляе pogoda.by
Надвор'е ў сераду будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплая няўстойлівая паветраная маса з поўдня Еўропы.
Днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Днём +20…+27°С, па паўночным захадзе +14…+19°С.
30 мая пахаладае. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, раніцай і днём па ўсходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.
Уначы +6…+13°С, днём +14…+21°С, па паўднёвым усходзе ноччу +14…+17°С, днём +22…+26°С.