БЕЛ Ł РУС

Дзевяцікласнік у Аршанскім раёне скраў рэтра-аўтамабіль і разбіў яго

27.05.2019 / 12:34

Nashaniva.com

Фота віцебскай міліцыі

Здарэнне адбылося 26 мая ў вёсцы Крапіўна, піша віцебская абласная міліцыя.

Раніцай ён не пабачыў «ВАЗ-2101» 1973 года выпуску. Па словах мужчыны, ён нават не замыкаў аўто, думаючы, што на яго ніхто не паквапіцца.

Пайшоў шукаць і знайшоў сваю «капейку», разбітай аб металічны плот. Мужчына звярнуўся па дапамогу ў міліцыю. Тыя неўзабаве знайшлі згоншчыка. Ім аказаўся мясцовы дзевяцікласнік. Высветлілася, што ўначы ён залез у чужы аўтамабіль, пабачыў там ключы і вырашыў катацца па вёсцы. Праехаўшы прыкладна паўтара кіламетра, не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў плот. Пасля чаго збег з месца ДТЗ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула