БЕЛ Ł РУС

Чвэрць пітной вады ў Расіі — падробка

23.07.2019 / 10:52

Nashaniva.com

Больш за чвэрць пітной вады, якая прадаецца ў Расіі, з'яўляецца падробкай. У некаторых рэгіёнах гэтая лічба даходзіць да 80 адсоткаў, піша РІА Навіны.

«У нас сёння прадукцыі вельмі шмат прадаецца незразумела якой», — сказаў кіраўнік «Растэха» Чэмезаў, прадстаўляючы гадавую справаздачу прэзідэнту Пуціну.

Паводле яго слоў, для вырашэння гэтай праблемы неабходна як мага хутчэй прыступіць да маркіроўкі вады.

8 ліпеня спікер Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка паведаміла, што 80 адсоткаў мінеральнай вады ў расійскіх крамах — кантрафакт незразумелага паходжання. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула