БЕЛ Ł РУС

Абаненты МТС скардзяцца на велізарныя спісанні з рахункаў аж да 5 тысяч рублёў

23.07.2019 / 10:43

Nashaniva.com

Некаторыя абаненты МТС сутыкнуліся з адной і той жа праблемай: на іх рахунках нечакана ўтварыліся сур'ёзныя запазычанасці. У чым праблема, пакуль не вядома, піша Tut.by

SOS!!! @by_mts @OnlinerBY @tutby pic.twitter.com/JwUIaO9KDN

— Николай Усиков (@nickusikov) 23 июля 2019 г.

У аднаго з абанентаў кампаніі «мінус» на рахунку склаў каля пяці тысяч рублёў, нумар заблакаваны.

Афіцыйнага каментара прэс-службы пакуль няма.

Датэлефанавацца ў службу тэхнічнай падтрымкі МТС таксама складана. Пры тэлефанаванні паведамляецца, што свабодных аператараў у гэты момант няма. Зрэшты, прадстаўнікі МТС пацвердзілі, што ведаюць пра праблему і працуюць над яе рашэннем.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула