БЕЛ Ł РУС

У кастрычніку ў Мінску пройдзе вялікі канцэрт Лявона Вольскага. У чатырох аддзяленнях!

23.07.2019 / 11:43

Nashaniva.com

Вялікі электрычны канцэрт Лявона Вольскага ў чатырох адзяленнях адбудзецца 26 кастрычніка ў клубе Prime Hall. Толькі падчас яго на адной сцэне загучаць хіты гуртоў Мроя, N.R.M., ZET і Volski.

Арганізатары адзначаюць пра шэраг юбілейных датаў. 35 год таму нарадзілася «Мроя», 25 гадоў таму з’явіўся N.R.M, 20 гадоў таму нарадзіўся ZET. А ў 2014 г. узнік праект VOLSKI. Сёлета праект адзначае сваё 5-годдзе.

 

«Гэты канцэрт будзе адным з самых цікавых: чатыры аддзяленні, кожнае з якіх цалкам прысвечанае аднаму з гуртоў, — кажа Лявон Вольскі. — Варта будзе ўзгадаць даўно не граныя песні, прапрацаваць паўнавартаснае шоу, якое паглыбіць гледача ў атмасферу таго ці іншага часу. Магчыма, атрымаецца знайсці ў шафе тыя самыя касцюмы…»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула