БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка расказаў, куды ён збіраецца прыехаць у найбліжэйшы час

23.07.2019 / 13:10

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка ў найбліжэйшы час плануе наведаць Гомельскую вобласць, дзе будуць абмяркоўвацца праблемныя пытанні развіцця сельскай гаспадаркі рэгіёна. Пра гэта ён сёння паведаміў на селектарнай нарадзе.

Лукашэнка нагадаў, што ўжо не першы раз звяртае ўвагу кіраўніцтва вобласці на неабходнасць перагляду структуры пасяўных плошчаў у сувязі са зменай клімату. «Пачынайце планаваць, што і дзе вы будзеце сеяць, — запатрабаваў ён. — Трэба своечасова ўсё рабіць».

«У найбліжэйшы час буду ў вас. Рыхтуйцеся, мы абмяркуем гэтыя праблемы», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён запатрабаваў, каб падчас паездкі яму дакладвалі не пра ход уборачнай, а пра тое, што будзе заўтра».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула