БЕЛ Ł РУС

У Мінгарвыканкаме занепакоіліся познімі шлюбамі і прапанавалі ўвесці новы школьны курс

24.07.2019 / 16:32

Nashaniva.com

Курс «Сем'язнаўства» прапануецца ўвесці ў беларускіх школах, паведаміла журналістам старшыня камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч, перадае БелТА.

«Мы настойліва выступаем за тое, каб гэты курс быў у нашых навучальных установах, паколькі познія шлюбы і позняе нараджэнне дзяцей, колькасць разводаў — усё гэта кажа пра тое, што мы ў гэтым плане недацягваем», — сказала Жанна Рамановіч.

Як лічыць старшыня камітэта, адных мер матэрыяльнага стымулявання ўжо недастаткова. А увядзенне курса «здольна пазітыўна паўплываць на дэмаграфічную сітуацыю». Жанна Рамановіч у цэлым адзначыла важнасць усвядомленага не толькі мацярынства, але і бацькоўства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула