БЕЛ Ł РУС

У Канадзе дзевяць месяцаў не могуць знайсці чалавека, які выйграў у латарэю $ 45,7 млн

29.07.2019 / 11:26

Nashaniva.com

Калі пераможца не знойдзецца на працягу трох месяцаў, то выйгрыш анулююць, паведамляюць інфармагенцтвы.

Пераможца нацыянальнай латарэі Канады Lotto Max яшчэ ў кастрычніку 2018 года выйграў галоўны прыз - 60 млн канадскіх даляраў ($ 45,7 мільёнаў даляраў ЗША), да гэтага часу не з'явіўся за грашыма.

Арганізатары спадзяюцца, што на працягу бліжэйшых трох месяцаў чалавек, які набыў выйгрышны білет у Эдмантоне (правінцыя Альберта), усё ж знойдзецца, інакш выйгрыш будзе ануляваны. Згодна з правіламі нацыянальных латарэй, для атрымання прыза неабходна на працягу 12 месяцаў прад'явіць арганізатарам выйгрышны квіток, а імя пераможцы павінна стаць здабыткам грамадскасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула