БЕЛ Ł РУС

У Ашмянскім раёне ў аварыі загінула кіроўца і пасажыр легкавіка

30.07.2019 / 17:56

Nashaniva.com

У 14.50 у Ашмянскім раёне здарылася смяротнае ДТЗ. На трасе Мінск-Ашмяны-мяжа Літвы паблізу вёскі Навасёлкі 33-гадовая жанчына на Citroen не справілася з кіраваннем, у выніку чаго аўтамабіль перакуліўся, паведамляе МУС.

Загінула сама кіроўца і 32-гадовы мужчына на пярэднім сядзенні. Іншы, 30-гадовы мужчына, які знаходзіўся на заднім сядзенні, выжыў. Усе трое — жыхары Ашмянскага раёна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула