БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка накіраваў спачуванні Абаму

13.02.2009 / 16:6

Nashaniva.com

ў сувязі з авіякатастрофай у ЗША

Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні прэзідэнту Злучаных Штатаў Амерыкі Бараку Абаме, родным і блізкім ахвяраў авіякатастрофы.

Як паведамлялася, пасажырскі самалёт пацярпеў катастрофу за некалькі кіламетаў ад амерыканскага горада Бафала на поўначы штата Нью‑Ёрк. Пры падзенні авіялайнер пратараніў дом. Загінулі 49 чалавек — 44 пасажыры і 4 члены экіпажа і яшчэ адзін чалавек, які знаходзіўся на зямлі.

БЕЛТА

Глядзі таксама:
Авіякатастрофа ў ЗША: 49 чалавек загінулі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула