БЕЛ Ł РУС

Наступны Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны пройдзе ў Гродне

9.10.2019 / 17:35

Nashaniva.com

Пра гэта паведаміў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мастах, перадае БЕЛТА.

«Для горада гэта вялікі гонар. Ужо пачынаем актыўна рыхтавацца, каб правесці форум на найвышэйшым узроўні», — адзначыў Уладзімір Краўцоў. Паводле яго слоў, III Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны адбудзецца ў кастрычніку 2020 года.

I Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны праходзіў 25—26 кастрычніка 2018 гадоў ў Гомелі. II Форум рэгіёнаў 3-4 кастрычніка 2019 г. прыняў Жытомір.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула