БЕЛ Ł РУС

У мінскім доме курцы завешваюць пажарныя апавяшчальнікі цэлафанавымі пакетамі ФОТА

9.10.2019 / 23:12

Nashaniva.com

На некаторых паверхах мінскага шматпавярховіка, што знаходзіцца па адрасе Галадзеда, 11, жыхары, што любяць пакурыць, засланілі аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, устаноўленыя ў агульных калідорах, цэлафанавымі пакетамі, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Пакеты надзейна прылепленыя да столі, каб сістэма апавяшчэння не спрацоўвала.

— Такія «клапатлівыя» грамадзяне, мабыць, лічаць за лепшае не зацыклівацца на думках пра тое, што на супрацьпажарных лесвіцах курэнне забаронена. Надзейна накрытыя апавяшчальнікі ў выпадку ўзгарання калі і спрацуюць, то з затрымкай, а пры задымленні кожная секунда важная, ад гэтага залежыць чалавечае жыццё, — абураюцца мінчукі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула