ЦВК сцвярджае, што яўка склала больш за 77%
17.11.2019 / 23:9
Яўка на парламенцкіх выбарах у Беларусі склала 77,22%, паведамляе ЦВК.
Найбольшая — у Магілёўскай вобласці (82,30%). Найменшая — у Мінску (63,26%).
Такая яўка — большая, чым на выбарах у Палату прадстаўнікоў у 2016, 2012 і 2008 гадах, але меншая, чым у 2004.