БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка сустрэнецца са старымі і новымі дэпутатамі

21.11.2019 / 9:54

Nashaniva.com

Фота Надзеі Бужан

Аляксандр Лукашэнка плануе правесці агульную сустрэчу з дэпутатамі шостага і сёмага скліканняў. Пра гэта TUT.BY распавялі дэпутаты, інфармацыю пацвердзіла прэс-сакратар прэзідэнта Наталля Эйсмант.

— Сустрэча кіраўніка дзяржавы з дэпутатамі шостага і сёмага скліканняў адбудзецца абавязкова. Як вы памятаеце, гэта было даручэнне прэзідэнта — арганізаваць такое мерапрыемства, каб падзякаваць парламентарыям за праведзеную працу. Дата ў цяперашні час вызначаецца з улікам працоўнага графіка прэзідэнта, — распавяла Наталля Эйсмант.

Паводле папярэдняй інфармацыі дэпутатаў, сустрэча пройдзе за дзень да пасяджэння абноўленага парламента — 5 снежня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула