БЕЛ Ł РУС

Усе новыя дамы — нават ніжэй за пяць паверхаў — будуць абсталёўваць ліфтамі

21.11.2019 / 12:32

Nashaniva.com

Нізкапавярховую забудову ў Беларусі будуць абсталёўваць ліфтамі, паведаміла ў прэс-цэнтры БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Вольга Верамей.

Цяпер гэта патрабаванне не з'яўляецца абавязковым, таму ў будынках да пяці паверхаў (вышынёй не больш за 14 м) не прадугледжаны ліфтавыя шахты. Пасля зацвярджэння будаўнічай нормы «Жылыя будынкі» сітуацыя зменіцца. Пры будаўніцтве і рэканструкцыі дамоў незалежна ад паверхавасці будзе стварацца безбар'ернае асяроддзе.

Чакаецца, што новаўвядзенне ўступіць у сілу з 1 сакавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула