БЕЛ Ł РУС

Лукашэнкаўскае ТВ у сваім амплуа

1.03.2009 / 18:23

Мікола Бугай

У часе устаноўчага з'езду Беларускай хрысціянскай дэмакратыі у хол будынку забег немалады чалавек і пачаў лаяцца на прысутных там актывістаў арганізацыі.

У часе устаноўчага з'езду Беларускай хрысціянскай дэмакратыі у хол будынку забег немалады чалавек і пачаў лаяцца на прысутных там актывістаў арганізацыі.
«Паліцаі!, — з усяе сілы крычаў ён. — Халуі Западу!» Доўжылася гэтая сцэна секундаў дзесяць. Відаць, мужычок трохі баяўся, бо маланкай выскачыў на двор.

І трэба ж — якое супадзенне! — менавіта ў гэты момант у холе, і менавіта ў гэтым яго кутку, аказалася здымачная група БТ. Агулам хол быў паўпусты — усе знаходзіліся ў зале, ішло паседжанне.

У прысутных узніклі падазрэнні, гшто ўся сцэна была загадзя падстроена.

Аматары гарачанькага змогуць самі пабачыць на тэлеэкранах: ці скажа лукашэнкаўскае тэлебачанне хоць слова аб праграме новай партыі і ці дасць слова яе лідэрам, а ці пакажа вадэвіль з мужычкамі-казачкамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула