БЕЛ Ł РУС

Дзве школьніцы патрохі скралі з кватэры сяброўкі 9500 еўра. Мама ведала і была не супраць

28.11.2019 / 17:13

Nashaniva.com

pixabay.com

У міліцыю звярнуўся мінчук, які расказаў, што з яго кватэры скрадзена больш чым 9 тысяч еўра, паведамляе сталічная міліцыя.

Праваахоўнікі, апытаўшы ўсіх членаў сям'і, высветлілі, што выпадак звязаны з сяброўкамі 11-гадовай дачкі — 14- і 16-гадовымі сёстрамі, якія прыходзілі ў госці да дзяўчынкі.

Гэта і пацвердзілася. На працягу 4 месяцаў сёстры наведвалі сваю сяброўку, дзе разам бавілі вольны час.

Аператыўнікам сёстры растлумачылі, што знайшлі грошы ў шафе, калі гулялі ў «хованкі». Са жніўня па лістапад яны бралі з шафы невялікія сумы грошай, аднак пасля памеры крадзяжоў сталі дасягаць 1500 еўра за адзін раз.

Усяго яны скралі 9 500 еўра.

Аказалася, што выкрадзеныя грошы сёстры перадавалі сваёй маці, разам з якой трацілі валюту на дарагую касметыку, парфюмерыю, адзенне.

Пры правядзенні ператрусу па месцы жыхарства мінчанак аператыўнікамі было выяўлена і канфіскавана 1400 еўра. Каля 1000 еўра канфіскаваныя з кашалькоў сясцёр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула