БЕЛ Ł РУС

Ад Google’у не схавацца ў бульбе

3.03.2009 / 13:53

cz

Брытанскія вайсковыя чыны разьюшаныя: пасьля нядаўняга абнаўленьня мапаў Google Earth іхнія сакрэтныя абе’кты сталі бачныя як на далоні.

Брытанскія вайсковыя чыны раз’юшаныя: пасьля нядаўняга абнаўленьня мапаў Google Earth іхнія сакрэтныя аб’екты сталі бачныя як на далоні.

Любы інтэрнаўт можа падзівіцца на базу атамных падлодак у Феслейне, лонданскі офіс MI6 ды трэніровачны комплекс парашутна-дэсантных войскаў асаблівага прызначэньня SAS у Херэфордзе, піша «Вебпланету»

«Удар па нашым ядравым патэнцыяле можа прывесці да велічэзных разбурэнняў», — кажа адзін з вайсковых экспэртаў . Ён таксама мяркуе, што інфармацыя пра стратэгічныя вайсковыя аб’екты мусіць цэнзуравацца.

«Мы прыслухоўваемся да патрабаваньняў урадавых стуктур, аднак не раскрываеам падрабязнасцяў любых абмеркаванняў такога кшталту», — стрымана рэагуе Google.

Сапраўды, Google у свой час пайшоў насустрач індыйскім уладам і зарэтушаваў страітэгічныя вайсковыя аб’екты. Аднак, як паведамляе газета «The Sun», пасля абнаўлення мапаў гэтыя аб’екты зноў сталі даступныя для прагляду.

Яшчэ адзін скандал быў звязаны з спадарожнікавымі здымкамі брытанскіх баз у Іраку. А вось амэрыканская паліцыя дзякуючы Google Earth знайшла ў штаце Вісконсін канапляныя плантацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула