БЕЛ Ł РУС

Колькасць загінулых пры выбуху газу ў Польшчы павялічылася да васьмі

5.12.2019 / 17:54

Nashaniva.com

У курортным гарадку Шчырк на поўдні Польшчы знойдзены целы, верагодна, усіх васьмі загінулых у выніку выбуху газу ў жылым доме. Сярод ахвяраў — чацвёра дзяцей, паведамляе тэлеканал TVN24.

Выбух адбыўся ў трохпавярховым жылым доме 4 сьнежня каля 18:20 па мясцовым часе. Будынак быў цалкам разбураны.

Паводле папярэдніх зьвестак, прычынай выбуху стала пашкоджаньне пры рамонтных працах падземнага газаправоду, які праходзіць побач з жылым домам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула