БЕЛ Ł РУС

Галоўную навагоднюю ялінку Брэста ўпрыгожыць футбольны мяч

5.12.2019 / 22:26

Nashaniva.com

Пра гэта паведаміў старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук, сустракаючыся з калектывам футбольнай каманды «Дынама-Брэст», піша sb.by.

Кіраўнік горада над Бугам адзначыў, што ў год тысячагоддзя Брэста хлопцы паднеслі цудоўны падарунак усім яго жыхарам, датэрмінова аформіўшы перамогу ў чэмпіянаце Беларусі па футболе.

Футбольны мяч як сімвал перамогі брэсцкага «Дынама» ў чэмпіянаце краіны стане галоўным упрыгажэннем навагодняй ялінкі.

Рагачук уручыў калектыву каманды юбілейныя медалі «1000 гадоў гораду Брэсту».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула