БЕЛ Ł РУС

Севярынец і Чыслаў клічуць людзей выказацца супраць інтэграцыі з Расіяй

7.12.2019 / 9:52

Nashaniva.com

Па сацыяльных сетках масава перастаўляюцца прапановы выказаць сваю нязгоду з магчымай «інтэграцыяй» з Расіяй.

Прычым розныя ініцыятывы выступілі з рознымі ідэямі.

«Чытаючы гісторыю здачы Рэчы Паспалітай у васямнаццатым стагоддзі, я ніяк ня мог даўмецца: ЯК можна было настолькі бяздарна, моўчкі, седзячы па сваіх нішах, здаць дзяржаву?!

Цяпер пачынаю разумець. Масква паўтарае тое, што яна ўжо рабіла ў 1772, 1793 і 1795 годзе. Спярша эканамічным, юрыдычным, карупцыйным, інфармацыйным, вайсковым шляхам нас карпатліва прывязваюць да Расіі, а потым застаецца прыбраць з шахматнай дошкі пару фігураў тыпу Панятоўскага альбо Лукашэнкі — і аншлюс. Без зялёных чалавечкаў і заходніх санкцыяў», — тлумачыць Севярынец.

«Калі пратэсту не будзе, таварыш Пяскоў зможа спакойна паўтарыць словы здрадніка Анквіча на Нямым сойме ў Гародні 1793-га: «Молчаніе есть знак согласія», — падсумоўвае палітык.

«Наша мэта — давесці, што беларусы не прымаюць таемных дамоўленасцяў паміж уладамі Беларусі і Расіі, і не згодныя на тое, каб лёс краіны вырашаўся без іх удзелу!», — удакладняе заснавальнік «Белага Легіёна» Сяргей Чыслаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула