БЕЛ Ł РУС

Беларусь і Расія падпішуць пагадненне пра крэдыт $500 млн

3.03.2009 / 17:01

Масква тармазіла яго, пакуль намеснік міністра гандлю Беларусі не падпісаў інструкцыі, якая адмяняе абмежаванні на продаж 15 імпартных пазіцый, у тым ліку піва, сыроў ды іншай прадукцыі.

Урады Беларусі і Расіі днямі падпішуць пагадненне пра прадастаўленне Мінску чарговай траншы крэдыту на 500 млн даляраў, паведаміў міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын. «Пасля ўнясення паправак у бюджэт на 2009 год будзе пагадненне аб выдзяленні яшчэ $500 млн, як было прапісана ў мемарандуме», — сказаў Кудрын. Гэтыя грошы мелі прыйсці ў Беларусь яшчэ ў лютым, але Масква не перавяла іх, пакуль намеснік міністра гандлю Беларусі не падпісаў інструкцыі, якая адмяняе абмежаванні на продаж 15 імпартных пазіцый, у тым ліку піва, сыроў ды іншай прадукцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула