БЕЛ Ł РУС

На актывістаў апальнага Саюзу палякаў склалі пратаколы

3.03.2009 / 18:41

Сямён Печанко

Сябры СПБ не выключаюць, што напярэдадні з’езду ўлады спрабуюць ізаляваць кіраўніцтва арганізацыі.

Сябры СПБ не выключаюць, што напярэдадні з’езду ўлады спрабуюць ізаляваць кіраўніцтва арганізацыі.

Як паведаміў гродзенскі журналіст і сябар СПБ Андрэй Пачобут, сёння ён прыйшоў у РУУС Ленінскага раёну Гродна, каб даць тлумачэнні наконт інцыдэнту з дзвярыма ў ягонай кватэры, што здарыўся ў пачатку лютага. Раней ён напісаў скаргу ў пракуратуру, але справу пераадрасавалі ў міліцыю. На выхадзе з РУУСа журналіста перахапілі іншыя супрацоўнікі міліцыі і прапанавалі прайсці з імі. У выніку на Пачобута склалі адміністрацыйны пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, што адбылася каля Дому польскага 17 студзеня 2009 году.

«Я не прысутнічаў на мінулым з’ездзе — быў прэвентыўна затрыманы. Не выключаю, што такім жа чынам мяне ды іншых могуць ізаляваць і гэтым разам» — кажа А. Пачобут.
Па яго словах, такія ж пратаколы былі складзеныя цягам апошніх дзён на Ігара Банцара і Мечыслава Яскевіча.

Нагадаем, што 14-15 сакавіка сябры апальнага Саюза палякаў у Беларусі на чале з Анжалікай Борыс плануюць правесці чарговы з’езд. Меркавалася, што ён адбудзецца ў Доме польскім ў Баранавічах. Аднак гэтае месца правядзення з’езду апынулася пад пытаннем пасля таго, як пракурор Баранавічаў Ігар Палыка вынес афіцыйнае папярэджанне старшыні баранавіцкай суполкі Саюза палякаў у Беларусі і дырэктару Дома Польскага Тэрэсе Селівончык. Пракуратура закідае ёй актыўны ўдзел у дзейнасці незарэгістраванай арганізацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула