БЕЛ Ł РУС

Зяленскі і Пуцін сустракаюцца ў Парыжы

9.12.2019 / 8:17

Nashaniva.com

У панядзелак 9 снежня ў Парыжы пройдуць перамовы лідараў Украіны, Расіі, Францыі і Германіі аб урэгуляванні канфлікту на Данбасе — сустрэча стане першым самітам у «нармандскага фармаце» за апошнія тры гады.

У рамках перамоваў адбудзецца першае асабістае знаёмства расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна з абраным у гэтым годзе прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, піша bbc.com.

Удзельнікі маючых адбыцца перамоваў стрымана каментуюць іх магчымыя вынікі: паводле іх словаў, пагадненне, якое пакладзе канец больш як пяцігадоваму канфлікту на ўсходзе Украіны, у Парыжы падпісанае не будзе.

У Кіеве апазіцыя сабрала людзей на мітынг пад лозунгамі «Не капітуляцыі», «Трымайся далей ад Масквы», «Расійскі газ - гэта пятля на нашых шыях».

Зяленскі расказаў, чаго чакае ад сустрэчы з Пуціным

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула