БЕЛ Ł РУС

Самалёт, што ляцеў з Чылі ў Антарктыду, разбіўся. Загінулі 38 чалавек

10.12.2019 / 8:48

Nashaniva.com

cambio21.cl

Транспартны самалёт ВПС Чылі, які знік раней з радараў па шляху ў Антарктыду, разбіўся. Пра гэта заявілі ў ВПС краіны.

Абломкі паветранага судна яшчэ не выяўленыя. Самалёт быў прызнаны разбітым завочна, пасля сямі гадзін адсутнасці радыёсувязі.

Выратавальная аперацыя працягваецца, да пошукаў падключыліся паветраныя і марскія судны іншых краін.

Раней паведамлялася, што Hercules C130 з 17 членамі экіпажа і 21 пасажырамі знік, вылецеўшы з горада Пунта-Арэнас і узяўшы курс на антарктычную базу. Ён вёз персанал для абслугоўвання нафтаправоду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула