БЕЛ Ł РУС

Мільёны карыстальнікаў пазбавяцца WhatsApp

10.12.2019 / 8:53

Nashaniva.com

Месенджар WhatsApp спыніць працаваць у карыстальнікаў АС Windows Phone і старых версій Android і iOS. Пра гэта піша Daily Mail.

На Windows Phone сэрвіс абмену паведамленнямі адключыцца пасля 31 снежня 2019 года. На АС старэйшага Android за 2.3.7 і iOS 8 падтрымка спыніцца 1 лютага 2020 года. Паводле ацэнкі газеты, у афлайне апынуцца мільёны карыстальнікаў.

Месенджар будзе даступны на АС, пачынаючы ад Android 4.0.3 і iOS 9. У кампаніі растлумачылі, што гэтыя абмежаванні звязаны «з немагчымасцю будучага пашырэння магчымасцяў дадатку».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула