БЕЛ Ł РУС

На пажары ў Камянецкім раёне выратавалі пяцярых дзяцей

10.12.2019 / 13:29

Nashaniva.com

У 22.32 ратавальнікам паступіла паведамленне аб задымленні ў доме на вуліцы Савецкай у Ходасах, піша 112.by.

Калі падраздзяленні МНС прыбылі да месца выкліку, у адной з кватэр жылога дома было задымленне. Было ўстаноўлена, што суседзі, пачуўшы гук спрацаваўшага аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, пры дапамозе сякеры ўскрылі ўваходныя дзверы і праніклі ў памяшканне, дзе ўтварылася заслона дыму, выкліканая пакінутай без нагляду ежай на пліце. Унутры знаходзіліся пяцёра дзяцей і двое дарослых, якія былі выратаваны і выведзены на свежае паветра

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула