БЕЛ Ł РУС

Папа рымскі папрасіў прабачэння за тое, што ўдарыў жанчыну ВІДЭА

2.01.2020 / 11:48

Nashaniva.com

Папа рымскі Францішак 1 студзеня папрасіў прабачэння за тое, што не стрымаўся і злёгку ўдарыў жанчыну, якая схапіла яго за руку на плошчы Святога Пятра.

«Усім нам не раз даводзілася губляць цярпенне. Гэта здараецца і са мной. Прашу прабачэння за дрэнны прыклад, які падаў напярэдадні», — заявіў ён.

На відэа інцыдэнту відаць, як папа праходзіць міма вернікаў, якія стаяць на плошчы за загародай, вітае іх і цісне некаторым рукі. Адна жанчына рэзка схапіла яго за руку, калі ён пачаў адыходзіць у бок, і прыцягнула яго назад да загароды. Ён паспрабаваў вырвацца, яна працягвала яго трымаць, тады ён злёгку ўдарыў яе па руцэ і адчытаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула