БЕЛ Ł РУС

Мінскі аператар кабельнага ТБ замяніў расійскі ТНТ на ўкраінскі «Квартал»

2.01.2020 / 14:0

МТІС (Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі) перасталі трансляваць тэлеканал ТНТ, паведамляе Tut.by.

Сапраўды, замест яго ў сетцы вяшчання ў «лічбе» на частаце 402 МГц, якую раней займаў ТНТ International, з 1 студзеня з'явіўся тэлеканал Квартал TV.

У МТІС скончыўся дагавор на трансляцыю ТНТ. Ці з'явіцца ён зноў у сетцы вяшчання сталічных тэлесетак, пакуль што не вядома.

Квартал TV — прадукт украінскай студыі «Квартал 95».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула