На ўручэнні прэмій «За духоўнае адраджэнне» Лукашэнка патроліў мітрапаліта Паўла
9.01.2020 / 17:34
На цырымоніі ўручэння прэмій «За духоўнае адраджэнне» Аляксандр Лукашэнка вельмі эмацыйна гаварыў пра незалежнасць.
Паралельна ён тральнуў праваслаўнага мітрапаліта Паўла, які прысутнічаў на сцэне побач: «Незалежнасць цудам нам дасталася без крыві. Напэўна, Бог, калі ён ёсць (простите, владыка), — тут зала засмяялася, — дапамог».