БЕЛ Ł РУС

СМІ: Падчас удару Ірана па базе ЗША кантузіла 11 вайскоўцаў

17.01.2020 / 7:21

Nashaniva.com

Падчас удару Ірана 8 студзеня па базе Айн-эль-Асад на тэрыторыі Ірака былі кантужаныя 11 амерыканскіх вайскоўцаў. Пра гэта паведаміў у чацвер партал Defense One.

Паводле яго крыніц у Пентагоне, пацярпелыя на гэтым тыдні былі дастаўленыя ў вайсковы шпіталь у Германіі для абследавання.

У штабе аперацыі «Непахісная рашучасць», якую праводзіць у Іраку і Сірыі група краін на чале з ЗША, у цэлым пацвердзілі інфармацыю крыніц выдання. «Як было заяўлена раней, ніводны вайсковец ЗША не быў забіты. Усё ж некалькім вайскоўцам была аказана дапамога ў сувязі з сімптомамі кантузіі ад выбуху, іх усё яшчэ абследуюць», - цытуе выданне словы афіцыйнага прадстаўніка штаба аперацыі палкоўніка Майлса Кэгінса.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула