БЕЛ Ł РУС

У Мінску кіроўца на «Таёце» азірнуўся на сына і збіў на пераходзе школьніцу

17.01.2020 / 10:10

Nashaniva.com

Фота ДАІ

Здарэнне адбылося на вуліцы Філімонава. Кіроўца «Таёты» рухаўся з боку вуліцы Запарожскай плошчы ў кірунку вул. Скарыны, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

Ён збіў 15-гадовую школьніцу, якая перасякала дарогу на зялёнае святло. Па словах кіроўцы, ён азірнуўся на сына, які знаходзіўся ў салоне, і не заўважыў, як загарэлася чырвонае. Дзяўчынку вязуць у медыцынскую ўстанову. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула