БЕЛ Ł РУС

17-гадовая дзяўчына з Верхнядзвінскага раёна сышла з дома з 47-гадовым кавалерам. Іх шукаюць ужо паўгода 

17.01.2020 / 12:0

Nashaniva.com

У чэрвені ў Верхнядзвінскі РАУС (гэта ў Віцебскай вобласці) звярнулася маці 17-гадовай Яны Давыдзёнак. Яна паведаміла, што яе дачка апошні час ўпотай ад бацькоў мела шчыльныя стасункі з 47-гадовым мужчынам. У выніку дзяўчына з'ехала з ім з аграгарадка Каханавічы ў невядомым кірунку, паведамляе афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.

Паводле апошняй інфармацыі, пару бачылі летам у Мінску. З тых часоў пра лёс Яны і яе месцазнаходжанне нічога не вядома. Ёсць падставы меркаваць, што яны могуць знаходзіцца за межамі Беларусі.

Прыкметы: на выгляд 17-20 гадоў, рост 170-175 см, хударлявага целаскладу, валасы цёмна-русы, вочы карыя.

Дакументаў і мабільнага тэлефона пры сабе не мела.

Міліцыя просіць усіх грамадзян, якім вядомая што-небудзь пра месцазнаходжанне Яны, паведаміць у найбліжэйшы аддзел унутраных спраў, альбо па тэлефонах у Верхнядзвінскі РАУС:

8-02151-5-33-02
37529-514-11-85
37533-347-79-19
102

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула