Зяленскі правядзе кансультацыі наконт кандыдатуры новага прэм'ера
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на выходных правядзе кансультацыі па кандыдатуры новага прэм'ер-міністра і членаў урада. Сёння, нагадаем, прэм'ер Ганчарук падаў у адстаўку.
Паводле яго слоў, запланаваныя не менш за дзве рабочыя нарады, некалькі сустрэч з «ключавымі фігурамі» з атачэння прэзідэнта і «замежныя кансультацыі па тэлефоне».