БЕЛ Ł РУС

У хостэле Пермі прарвала трубу з кіпенем: загінулі пяць чалавек

20.01.2020 / 8:35

Nashaniva.com

У расійскай Пермі ў гатэлі прарвала трубу з гарачай вадой, загінулі пяць чалавек. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-службу адміністрацыі губернатара Пермскага краю.

Яшчэ тры чалавекі шпіталізаваны з апёкамі, яны знаходзяцца ў цяжкім стане. Аварыя адбылася ў міні-гатэлі «Карамель» на вуліцы Савецкай арміі ў індустрыяльным раёне горада.

Крыніца ў хуткай дапамозе распавяла агенцтву, што кіпень заліў цокальны паверх будынка, дзе знаходзіўся міні-гатэль на дзевяць нумароў. Целы загінулых знайшлі пасля таго, як адпампавалі гарачую ваду.

На месца прыбыў губернатар Пермскага краю Максім Рашэтнікаў. Каля гатэля працягваюць дзяжурыць экстранныя службы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула