БЕЛ Ł РУС

Расійская апазіцыя анансавала шэсце супраць канстытуцыйнай рэформы 29 лютага

20.01.2020 / 10:22

Nashaniva.com

Апазіцыя падасць у мэрыю Масквы заяўку на правядзенне шэсця супраць канстытуцыйнай рэформы, прапанаванай Уладзімірам Пуціным. Пра гэта паведаміў палітык Ілля Яшын у сваім фэйсбуку. Акцыю плануюць правесці 29 лютага, паведамляе Дождь

Паводле яго слоў, такое рашэнне прыняў аргкамітэт маршу памяці Барыса Нямцова, у які ўваходзяць прадстаўнікі «Салідарнасці», ФБК, «Яблыка», Парнаса, Лібертарыанскай партыі, Партыі Перамен і «Мемарыялу».

«Гэта будзе палітычны марш, асноўная мэта якога - змяняльнасць улады ў Расіі і выступленне супраць узурпацыі. У рэшце рэшт, менавіта гэтага і дамагаўся Барыс Нямцоў і за гэта ён аддаў сваё жыццё», — напісаў Яшын.

17 студзеня мэрыя Масквы узгадніла мітынг супраць змены Канстытуцыі 1 лютага на праспекце Сахарава.

Таксама сёння стала вядома, што ўсенароднае галасаванне па папраўках у Канстытуцыю Расіі, магчыма, пройдзе 12 красавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула